You need to upgrade your Flash Player Bypass the detection if you wish.

20.02.2012   |   Mercedes-Benz Беларуская серыя.

 

Купляйце беларускае! Mercedes-Benz Беларуская серыя.

 

Mercedes-Benz Беларуская серыя – сапраўдныя аўтамабілі па беларускіх коштах

 

Безумоўна, гэтыя аўтамабілі не вырабляюць у Беларусі. Усе яны збіраюцца на заводзе Mercedes-Benz у Штутгарце. Адзінае, чым можна абгрунтаваць наяўнасць такой назвы — гэта, хіба што, маленькая налепка «Беларуская серыя» на багажніку, і надзвычай нізкі для Мерседэса кошт, па якім Аўтамабільны Дом «Энергія ГмбХ» прадае іх на беларускім рынку.

Усё астатняе — выключна «мерседэсаўскае»!

 

С-Клас

Выдатны варыянт аўтамабіля для сярэднестатыстычнага заможнага жыхара нашай краіны. Мех бульбы, паўсвінні і шмат сала... не для яго багажніка, бо ў сучасных беларусаў зусім іншыя патрэбы. Неверагодная цішыня і роўнасць работы аўтаматычнай сяміступеньчатай трансмісіі 7G-TRONIC PLUS, камфортны салон і чароўная сістэма адаптыўнай амартызацыі AGILITY CONTROL - вось што шануюць у гэтай мадэлі нашы суайчыннікі. Сення С-Клас Беларуская серыя прапанаваны ў двух варыянтах камплектацыі:

Больш падрабязна

 

GLK-Клас

Гэты здаравяка з пастаянным поўным прывадам з сістэмай 4ETS і аўтаматычнай сяміступеньчатай трансмісіяй здольны правезці вас па свежаўзараным бульбяным полі да бліжэйшага калгасу з хуткасцю ветру. Але, хутчэй за ўсе, сучаснаму беларусу гэтыя магчымасці не спатрэбяцца. Сістэма Audio 20 CD з CD-плэерам на 6 дыскаў, якая падтрымлівае фармат mp3, каляровым дысплеем памерам 12,7 см, інтэрфейсам Bluetooth з функцыяй гучнай сувязі, клавіятурай для тэлефона, гняздом AUX-IN (у бардачку) больш падыходзіць да павольных падарожжаў па роўным асфальце ад буцікаў да фітнес-цэнтраў.

Кошты на GLK Беларускай серыі можна знайсці тут:

Больш падрабязна

 

Е-Клас

Дзякуючы ўнікальнай сістэме ATTENTION ASSYST, сучасны беларускі бізнесоўца можа, не змыкаючы вачэй, кругласутачна пераадольваць сотні кіламетраў перакрыжаваных дарог сельскай мясцовасці. І пры гэтым паспяваць на паседжанні сельсаветаў па пытаннях эканоміі энергарэсурсаў. Але ўсе ж большасць сучасных бізнесоўцаў аддае перавагу падарожжам паміж сходамі акцыянераў і саветамі дырэктараў і атрымлівае задавальненне ад яго камфортнай неверагодна мяккай падвескі DIRECT CONTROL, каралеўскіх крэслаў з электрычным рэгуляваннем, сістэмы палягчэння паркоўкі з актыўным асістэнтам, а паліва лічаць за лепшае эканоміць з дапамогай сістэмы ECO Start/Stop, усталяванай на ўсіх Е-Класах Беларускай серыі. Е-Клас Беларуская серыя можна набыць у двух варыянтах камплектацыі: 

Больш падрабязна

 

Больш падрабязную інфармацыю ўдакладняйце па тэлефоне ў Мінску 203 9999.

Полный список
Мы на Facebook
Добавляйтесь и будьте в курсе всех новостей
YouTube
Приглашаем на наш канал на YouTube
Карта сайта    |    Контакты    |    Поиск    |    © 2005-2012 Daimler AG    |    Cookies    |    Защита данных    |    Правовая информация